Advertisement

Nadzeyka [entries|archive|friends|userinfo]
Nadzeyka

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

to guests [May. 14th, 2028|10:18 am]
Dear guests!
If you'd like to read mommy's notes, welcome to my journal. But these notes are written for friends, who can't see us everyday or everyweek and who wants to know, how  we are))) 

Шаноўнае спадарства, шпацыруюшчае міма праз мой дённік! Тут вы знойдзеце запісы мамкі, якая расказвае караценечка, як справы ў нашага сямейства. У асноўным запісы робяцца для сяброў. Калі цікава - чытайце)))
LinkLeave a comment

мьюзік [Dec. 1st, 2009|12:19 am]
І так, нарэшце я набыла (а дакладна атрымала ў падарунак "Сабаку Чапу"). Ну і? Сама б і раз не асіліла (крыху напружвае адны і тыя ж выканаўцы не прафесійныя). АЛЕ.. Кастусю пакаціла. Ён тыдзень слухаў кожны дзень. Даставаў, утыкаў дыск. Паставь яму цвыркуна і ўсё тут. Хутка развучыў словы. Зараз ходзіць і спявае. Песенкі для нас - самае тое, хацелася б крыху лепшай якасці, але калі даслухваешся да ўзроўню, што словы ведаеш (а асноўная хібы не прафесійных спявакоў - гэта заглатванне некаторых гукаў, і ў словы трэба ўслухоўвацца), пачынаеш адрозніваць і любіць кожную. Дзе яшчэ запісы дзіцячых песняў накапаць? Яны існуюць? (а то я ў танку).

Учора на канцэрце ірлянскіх скокаў надыбала першы дыск з караоке ад Вайцюшкевіча. Ухх, можа хутка што яшчэ з'явіцца? Так тэба дзіцячае, сваё-радное..

і хочацца зрабіць рэкламу сайту prastora.by)) Як ад сэрвісу да сіх пор пад уражаннем. Мала таго, што адразу перэтэлефанавалі, і пацвердзілі замову. Нармальна паставіліся да маіх зменаў у дастаўке (я два разы мяняла, у выніку папрасіла даслаць поштай). Дык яшчэ і пасля атрымала ад іх ліст з выбачэннем, што позна мне прыехаў пакунак. І што тое не іх віна, а пошты. І што самае дзіўнае, увесь сыр-бор быў на пустым месцы, бо я атрымала ўсё ў час, а на паштовым сайце напісана па-іншаму, недзе памылка ўлезла)). Упершыню пабачыла, што людзі клапоцяцца пра кліентаў і пасля атрымання грошаў)
LinkLeave a comment

пярсцёнкі [Nov. 30th, 2009|12:29 am]
[Tags|]

нічога ня зробіш, дык хоць сюды паскардзіцца..

Свой пярсцёнак, які мне апрануў муж у ЗАГСе, я згубіла праз некалькі месяцаў пасля шлюбу.. Ну пашкадавала як па любой згубленай рэчы. Пасля пайшла, і замовіла ў майстэрні новы, крыху меншага памеру.

Ну ды ладна.. А ўчора не знайшла я на пальчыку пярсцёначак, з якім мяне прасілі стаць жонкай:( А вось тут крыўдна-крыўдна. З гэтым звязаны рамантычна-цудоўныя ўспаміны, гэты абіраўся сюрпрызам, для мяне, на свой густ.. прывезены з першай камандыроўкі ў буржундзію.. Прыцягваў увагу маіх бацькоў, а я на запыты нешта мямліла незразумелае, ціпа ну падаравалі)) ды шмат чаго з ім звязана. Гэты падыходзіў у скарбонку сямейных маленькіх каштоўнасцяў. Мужу падабалася на мне яго бачыць, а мне яго насіць.. фігня, што ён толькі з майго ўказальнага пальцу не звальваўся :) Ууууу((( Мужу расказвала, хвалявалася, як дзіця(

Я не здымаю пярсцёнкі ні на ноч, ні ў лазні.. Ну калі цяжарная на апошніх месяцах была - усе здымала па вядомых прычынах, бо не налазілі, а пасля, як ацёкі спалі - назад апранала і не здымала((. Куды яны знікаюць? Як іх прыклеіваць да пальцаў..
Link8 comments|Leave a comment

пайшлі [Nov. 16th, 2009|07:38 pm]
[Tags|]

Васілька пайшоў, вось ужо тры дні як дабіраецца на двух кропках ні за кога не трымаючыся з пакойчыка ў пакой..

Я пайшла на працу ў офіс. Неяк супярэчліва. Я баялася, што там усё змянілася. Я не пацягну. А там усё як было, нават расчаравалася.

Кастусь пайшоў спаць у свой пакойчык. Сам спатрабаваў, што ён будзе на той канапе ноччу дрыхнуць. Мы плячыма паціснулі і ўклалі. 3 ночы ўжо. Гэта назаўжды ці проста чарговы заскок?. Больш за ўсё мяне хваляваў гаршок, бо ўначы Кастусь доўга круціцца, але сам даканца не прачынаўся. Я яго ціхенечка над гаршком трымала, рабіў справы і далей спаць. Ну ў суседнім пакойчыку я ж не чую, як ён там круціцца. Першую ноч міма. На другую сам прачнуўся, і паклікаў, каб пасадзілі.. На трэцюю расхныкаўся, але на гаршок высадзіўся.. Будзем глядзець, з мужам нават пакуль і не спадзяемся, што адна ляля высялілася з нашага ложку))
Link10 comments|Leave a comment

не бІце - і я пра балячкі зноўку [Nov. 3rd, 2009|10:47 pm]
[Tags|, ]

выйшлі мы нарэшце з інфекцыёнкі, 3 тыдні з жыцця.. 2 з паловай з іх майго Кастуся жарыла тэмпература за 39, выжлукталі 3 банкі Ібуфена, 4 курса антыбіётыкаў.. Мда, першыя нашыя антыбіётыкі.. Прымаем прэпараты, каб дапамагчы сэрцу прыйсці ў норму пасля такой гіпертэрміі..
І чаму лекары не Богі? больш за ўсё зносіла ў мяне дах, калі лячылі нас метадам тыка, бо аналізы хутка не магчыма атрымаць. Не, я разумею, што бактэрыі і вырошчваюцца дзён 4-5. Калі антыбіётык не даў вынікаў, бяруць наступны. Да, да нас перапрыходзіла куча прафесароў з кафедр розных, і намеснікі галоўнага ўрача, і кансіліўмы.. Але на руках ніводнай вены ў Кастуся нясколатай не засталося, апошні катэтар ужо хацелі ў нагу ставіць, а пасля атрымалася каля мізінца ўткнуць.  Да, я разумею, што трэба ўзяць шмат аналізаў, праверыць шмат рэактываў.. Але вы трымалі ўласнае дзіця на руках, калі ў яго пад скрай іголкай шукюць вену? А ў яго тэмператра за 38, і крывю трэба ўзяць менавіта ў такім стане.. Я разумею, што медсястры 2 на 40 дзетак, але можна ж пасля бяссонай ночы даць магчымасць дзіцю паспаць, калі нарэшце ён супакоіўся.. А не цягнуцца на рэнген ці УГД...
Увогуле, адну т тую ж хваробу мае хлопцы па рознаму перажылі. У Васіля амаль не заўважна прайшло, я б нават да лекараў не звярнулася, калі б не Кастусь. А Кастуся 2кг згубіў, выпаівалі з лыжкі, пад кропельніцамі некалькі сутак..
А злавілі мы сальманеллу + энтеравірус.. Я такіх хваробаў раней і не ведала.. А з лякарні нас выпісалі, бо пачалася эпідэмія грыпу. Пабаяліся, каб мы там яшчэ і яго не злавілі.. Нам зараз нельга тэмпературыць і хварэць. Проста нельга. Каб сэрца вастанавілася добра.
Link26 comments|Leave a comment

(no subject) [Oct. 6th, 2009|11:08 am]
у якой платнай клініке добрыя педыятры???

артапедаў, хірургаў, неўрапатолагаў кантакты можна знайсці, но дзе жывуць педыятры??? У нашай пк добрыя, но з 5 хв на прыём аднаго чалавека я нават усё расказаць не паспяваю, і нам адразу АБ прапісвюць((

млін, у Кастуся зноўку тэмпа паднялася(( ні кашля, ні насмарку.. Прабачце, вадкі стул + тмпература..

UPD уся добрая педыятрыя ў Беларуси ў падполлі..
Link14 comments|Leave a comment

ваенкамат [Sep. 27th, 2009|11:21 am]
[Tags|, , ]

- Дзеці ёсць?
-Так, два.
-Было б тры, тады б дакладна не патрапілі на зборы..
Link9 comments|Leave a comment

мора [Aug. 24th, 2009|11:35 pm]
[Tags|, , , , ]

Па шматлікіх просьбах - фотааччот пра наш адпачынак у Літве на Куршскай касе)) Наступным будзе Бормут ("бармутчане", рыхтуйцеся)))
Read more... )
Link20 comments|Leave a comment

(no subject) [Jul. 26th, 2009|11:28 pm]
[Tags|]

учора паехалі на дзіцячую чыгунку. Абяцалі хлопчыку паказаць цягнічок і пакатацца на ім. Спазніліся.  Прыйшлося лезці і катацца ў метро)) Кастусь уразіўся.

два дні таму ўбачылі, што Кастуся камары пагрызлі нават за жывот. Раздзірае. Учора на спіне некалкі было. Крычыць: "камарыкі, аяай". Колькасць чырвоных кропак павялічылася. Маць. Гэта не камары. Страшна. Зранку палячу да педыятра. Шо за навала.. Ужо ў галаве магчмыя дыягназы пракручваюцца. Абы заразным не было.

АПД: зранку зганялі ў паліклініку.. Дыягназ: пагрызла нейкая мошка.. Увесь тыдзень сядзелі разам у горадзе, пагрызены толькі Кастусь, толькі ягоны жывот і спіна. Густа парызеныя. А твар і рукі, відаць, не смачныя. Як я, Васіль і Лёха. Дзіўна. Ладна. Зваліваем з гораду на дні 4, можа ўсё будзе добра..
Link1 comment|Leave a comment

казка пра тое, як 14кг носяць 10кг [Jul. 22nd, 2009|04:28 pm]
[Tags|]

казка ў малюнках
Read more... )
Link10 comments|Leave a comment

рэкляма [Jul. 19th, 2009|12:15 am]
[Tags|, ]

http://nataluga.livejournal.com/49900.html
Зы: вітаюцца не толькі мамы з дзеткамі))
"пікнічок" да вечара серады 22га  плануем
LinkLeave a comment

летнік - Браславы [Jul. 15th, 2009|10:51 am]
"як я правёў лета"

1.07 - 5.07 Абстэрна, летнік.. Намёты. Дзеткі і ё-ж-маё амаль адсутнасць пасядзелак ля вогнішча (вось яно - не было людзей з вялікімі дзеткамі ці людзей без дзетак). Пакуль мы сваё шчасце ўкладалі, вылазілі кожны ў свой час, ля вогнішча бачылі "нікога", залазілі ў намёт. А пасля вылазілі ціхенька суседзі)) Ля вогнішча нікога - залазілі спаць). Ну з 4х начэй пасядзелі адносна разам 2.

Але я хачу яшчэ))) Ну не трываю я лецішчы і вёскі больш чым тыдзень.Камар'ё ў хаце, пыл, неабходнасць мыць падлогу і прыбірацца мяне даканываюць. Сачыць, каб Васіль не запоўз куды не трэба ў хаце (а ў вясовай ўсё прыбраць не магчыма). А ў лесе - крута. Посуд мыць з кім-небудзь у пясочку - і тое цікава. Патрындзець можна. Праўда ўсё-роўна хтосьці прыпер сродак для мыцця посуду. Але на сій раз такія былі ў меншасці і атрымалася пераканаць у гігіенічнасці пясочку)). Васіль увесь час коўзаўся ля намётаў дзіцячых (калі б ён яшчэ і не ўмеў поўзаць, было б яшчэ прасцей). Не трэба было за сабой яго цягаць, бо ля яго хтосьці заўсёды тусаваўся (і з дарослых, і з дзетак). І адчуванне прысутнасці дарослых, што яго не кінулі, было заўсёды. І енк не падымаўся, калі я сыходзіла ў намёт, ці дзе адыходзіла.

Вось такі вось гамачок зрабіла Ліза з слінга-шаліка:)



тут яшчэ фоты http://dzietki.org/forum/album_cat.php?cat_id=173&user_id=297
Link8 comments|Leave a comment

Браславы [Jun. 26th, 2009|06:37 pm]
Прымус набылі, камізэльку для дзетак, каб катацца на лодцы, таксама. Шукаем намёт за разумныя грошы кэмпінгавы для вялікай сям'і)).
Людзі з гітарамі ўсе пад пытальнікамі((( Чортр. А надвор'е абяцюць расцудоўнейшае. Столькі ўсяго яшчэ распланаваць, што ад'езд да 1га адклалі. Госці вітаюцца ў летніку)

а Кастусь тым часам паліў маркавяным сокам мае кактусы. Добрая душа.
Link19 comments|Leave a comment

(no subject) [Jun. 23rd, 2009|10:02 am]
Учора ўпершыню ўсталі на ролікі. І я, і Кастусь).
Link13 comments|Leave a comment

(no subject) [Jun. 16th, 2009|12:32 am]
навальніца.. Назіралі з Кастусём маланкі, гром. Кастусь уразіўся. Сядзім-вячэрем. навальніца працягваецца. Кастусь каментуе:
- Замок грыміць.

проста ўсе маланкі на адзенні Кастусь называ словазлучэннем "замок-маланка".
Link1 comment|Leave a comment

2.5 на двух [Jun. 13th, 2009|10:58 pm]
[Tags|]

Сёння нейкім цудам (міма ехалі) заехалі ў дрымлэнд)) Сярод паганага надвор'я выдаліся такі сонечныя гадзінкі. І патрапілі на рок-канцэрт. Вось каталіся на аўтадроме пад drum экстазі)). Народу было мала, таму каталіся да болей не хачу)) Кожнаму па ляле і паехалі)
Васільку паўгады. Новыя этапы. Сядзіць добра, ужо па крамах у іх кацелажках седзячы катаемся). Поўзаем на чатырох кропках сносна. Пакуль не хутка, але з пакоя выпаўзае.. Спрабуе ўставаць, але не надта пакуль атрымоўваецца )) Ну і з Кастусём ужо разам купаюцца. Кастусь праўда ў яго ўсе цацкі адбірае, але калі папрасіць "ну дай Васільку пагуляцца", выдае "на, гуляйся"))

Ну і Кастуська дабраўся да двухгоддзя)) Ура-ура, старэйшы сын ужо двухгодка:) Тут з апісаннем дасягненняў складаняей)) Балбатушка - увесь час трындзіць. Укладаецца спаць, усё сам сабе кажа, расказвае, мы так і вырубаемся з Лёхай хутчэй, чым ён увошківаецца пад свае гутаркі..
Link8 comments|Leave a comment

Васіль [Jun. 2nd, 2009|11:48 pm]
[Tags|]



чаму дзеці так не любяь рабіць так, як мяркуюць бацькі?:)
я лічыла, што звычайна яны ўсе поўзаюць, а пасля сядаюць. Угу, у суботу Васілька вырашыў атрымаць новы скіл - сядзець. Ну і ўсеўся ў 5,5, і зараз палажыць немагчыма. Адразу на чатыры кропкі ў позе ракам становіцца, пасля пакрыху перавальваецца на бок і рукі таксама мэтанакіравана перамяшчае так, каб зручна было трымаць раўнавагу). Прычым з кожнай гадзінай рухі ўсё больш скаардынаваныя..
Link11 comments|Leave a comment

Гурток для 2-3 гадовых дзетак на роднай мове. [May. 22nd, 2009|11:29 pm]
[Tags|]
[Current Mood | high]

Развіццёвы гурток пачынае працаваць з 3 чэрвеня гэтага года.  Пасля 2 месяцы адпачываем - вакацыі да восені.
адрас: пр. Газета Звязда 61.
час: першая палова дня ў будні(магчыма 10.30 +-). (дакладна дні яшчэ не вызначылі, чакаем тых, каму не ўсё-роўна па якіх днях:))  ).
кошт: абанемент 70 тыс за месяц (8 заняткаў) . І невыгодны абанемент на 4 заняткі за 60 тыс (спец для жадаючых хадзіць раз на тыдзень)

Узрост 2-3 гады - умоўна.  Пакуль самай малодшай: 1,8. ,спадзяюся самаму старэйшаму - 2,9
Восеню зменяцца дні і час заняткаў (хутчэй за ўсё па выходных будзе).

Ну і асноўнае - яшчэ ёсць некалькі вольных месцаў у групке! Запіс - можна пакінуць мне нумары альбо затэлефанаваць 029-8587711, 029-625-33-68 Вольга, яна займаецца новымі групкамі ў гэтым цэнтры. Яна ж і дакладна можа распавесці пра змест заняткаў (маляванні, лепка, развівалкі Мантэсоры палачкі-утыкалачкі і гд)

зы: калі раптам у каго ёсць запісы беларускіх дзіцячых спеваў (хаця б ціт-так ходзікі), вельмі трэба для гуртка!! Падзяліціся, калі ласка.

Link2 comments|Leave a comment

шмат-шмат фотак [May. 12th, 2009|12:09 am]
[Tags|, ]



Read more... )
Link17 comments|Leave a comment

мінздравв [Apr. 19th, 2009|12:04 am]

http://laventura.livejournal.com/242565.html
LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

Advertisement