Advertisement

Nadzeyka - не бІце - і я пра балячкі зноўку [entries|archive|friends|userinfo]
Nadzeyka

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

не бІце - і я пра балячкі зноўку [Nov. 3rd, 2009|10:47 pm]
Previous Entry Add to Memories Share this! Next Entry
[Tags|, ]

выйшлі мы нарэшце з інфекцыёнкі, 3 тыдні з жыцця.. 2 з паловай з іх майго Кастуся жарыла тэмпература за 39, выжлукталі 3 банкі Ібуфена, 4 курса антыбіётыкаў.. Мда, першыя нашыя антыбіётыкі.. Прымаем прэпараты, каб дапамагчы сэрцу прыйсці ў норму пасля такой гіпертэрміі..
І чаму лекары не Богі? больш за ўсё зносіла ў мяне дах, калі лячылі нас метадам тыка, бо аналізы хутка не магчыма атрымаць. Не, я разумею, што бактэрыі і вырошчваюцца дзён 4-5. Калі антыбіётык не даў вынікаў, бяруць наступны. Да, да нас перапрыходзіла куча прафесароў з кафедр розных, і намеснікі галоўнага ўрача, і кансіліўмы.. Але на руках ніводнай вены ў Кастуся нясколатай не засталося, апошні катэтар ужо хацелі ў нагу ставіць, а пасля атрымалася каля мізінца ўткнуць.  Да, я разумею, што трэба ўзяць шмат аналізаў, праверыць шмат рэактываў.. Але вы трымалі ўласнае дзіця на руках, калі ў яго пад скрай іголкай шукюць вену? А ў яго тэмператра за 38, і крывю трэба ўзяць менавіта ў такім стане.. Я разумею, што медсястры 2 на 40 дзетак, але можна ж пасля бяссонай ночы даць магчымасць дзіцю паспаць, калі нарэшце ён супакоіўся.. А не цягнуцца на рэнген ці УГД...
Увогуле, адну т тую ж хваробу мае хлопцы па рознаму перажылі. У Васіля амаль не заўважна прайшло, я б нават да лекараў не звярнулася, калі б не Кастусь. А Кастуся 2кг згубіў, выпаівалі з лыжкі, пад кропельніцамі некалькі сутак..
А злавілі мы сальманеллу + энтеравірус.. Я такіх хваробаў раней і не ведала.. А з лякарні нас выпісалі, бо пачалася эпідэмія грыпу. Пабаяліся, каб мы там яшчэ і яго не злавілі.. Нам зараз нельга тэмпературыць і хварэць. Проста нельга. Каб сэрца вастанавілася добра.
LinkReply

Comments:
[User Picture]From: [info]adelka
2009-11-03 09:22 pm (UTC)

(Link)

Якія вы беднягі! у Алеся зараз 7ыя суткі 39 і я разумею што гэта такое (і рэанімацыя ў год у нас была), так што аж валасы дыбам ад тваіх расказаў.
Жадаю найхутчэй прыйсьці ў добры гумор і зьберагчыся ад хваробаў. Бедны Кастусік(((
[User Picture]From: [info]nadzeyka_z
2009-11-04 08:17 am (UTC)

(Link)

Дзякуй! Алесю таксама моцы ў змаганні з хваробай.
А настрой у Кастуся выправіўся з большага дома. Перастаў трымаць сціснутымі кулакі (бо там то аналіз бралі, то катэтар стаяў). Стаў есці, а то харчаваўся аднымі кампотамі..
[User Picture]From: [info]krumkac
2009-11-03 09:54 pm (UTC)

(Link)

Вох, трымайцеся, не хварэйце болей.
[User Picture]From: [info]nadzeyka_z
2009-11-04 08:18 am (UTC)

(Link)

дзякуй
[User Picture]From: [info]ksysh_ka
2009-11-04 08:07 am (UTC)

(Link)

Барані Божа вашу сям'ю! Кастусю хутчэй вастанавіцца!
[User Picture]From: [info]nadzeyka_z
2009-11-04 08:19 am (UTC)

(Link)

Ксюша, дзякуй. Вы таксама сябе беражыце.
From: [info]sionnia
2009-11-04 08:44 am (UTC)

(Link)

Жорстка вас, гэх.
Вялікую жменю пазітыву! Праўда ж, дома добра?
[User Picture]From: [info]nadzeyka_z
2009-11-04 09:15 am (UTC)

(Link)

ага, дзякуй.
пра пазітыў - Кастусь затое скакнуў у развіцці. Стрэс даў сябе ведаць, зараз ходзіць і ўсім усё даводзіць, распытвае, сам тлумачыць..
[User Picture]From: [info]nadzeyka_z
2009-11-05 09:05 am (UTC)

(Link)

дзякуй.
лякарня тады была, мабыць, адзіным выйсцем, калі няма дома доктара..
[User Picture]From: [info]julcik
2009-11-04 09:54 am (UTC)

(Link)

Які жах! Трымайцеся! Няхай Кастусік хутка акрыяе.
[User Picture]From: [info]nadzeyka_z
2009-11-05 09:08 am (UTC)

(Link)

Дзякуй. Бегае па дому (мы ж у пятніцу вярнуліся), пакуль у мяне рукі дайшлі да інэта часу прайшло.. Праз кожныя 3 гадзіны просіць кашку. Не думала, што буду так радавацца аппетыту дзіцяці)) З майткаў яшчэ вывальваеца, а жывот ужо добры наеў)) Па вуліцы гуляем з задавальненнем, хочацца ў людзі - а страшна пакуль((
[User Picture]From: [info]szalinka
2009-11-04 10:29 am (UTC)

(Link)

ой, бедныя вы бедныя!
зычу хутчэй ачуняць!
можа, ГВ Васіля выратавала?
[User Picture]From: [info]nadzeyka_z
2009-11-05 09:15 am (UTC)

(Link)

можа, бо па аналізам сальманелла ў яго была, я прасіла лягчэйшы антыбіётык Васілю. За 5 дзён ужо добрыя аналізы сталі. Тэмпература 2 дні паднімалася і ўсё. Улічваючы, што ў нас у той час 4 зуба лезла, то лёгка зусім прайшло. І стул быў не на столькі рэдкі, як у Кастуся праз 2-3 гадзіны нават у начы вадой.
А Кастусь ад грудзі адмовіўся, апошні раз на пачатку верасня прыклаўся. І зараз не ўгаварыла, нават з ляжкі
[User Picture]From: [info]nataluga
2009-11-04 11:34 am (UTC)

(Link)

ой жэсьць якая...
энтэравірусы самі па сабе пакасьць вялікая, а плюс яшчэ нешта - зусім страх...
мы ў годзік ЭВІ хварэлі, таксама тры дні тэмпературылі жорстка, а як у лякарню трапілі - адразу на папраўку пайшоў. так мы адтуль і зьбеглі.

папраўляйцеся!

із ўрэднасьці: рукі, сырыя яйкі і хрухты трэба вельмі якасна мыць. мы той раз, падобна, паелі нямытага вінаграду на сяброўкіных народзінах... :(
а сальманэла бывае ў яйках, сырым малацэ, сырой рыбе і мясе.
[User Picture]From: [info]nadzeyka_z
2009-11-05 09:19 am (UTC)

(Link)

шчэ шмат дзе бывае)) Нават у котках, якой я так пакуль і не даехала аналізы здаць(( Млін, во сістэма. Каб завезці ў лабараторыю платна аналіз коткін, трэба наведаць ветэрынара і атрымаць накіраванне..
[User Picture]From: [info]cam_olka
2009-11-04 02:56 pm (UTC)

(Link)

Надюша, читаю и прямо слезы на глазах. Хорошо, что самое худшее уже позади, теперь крепкого-крепкого вам здоровья!
[User Picture]From: [info]nadzeyka_z
2009-11-05 09:21 am (UTC)

(Link)

ты б нас зараз бачыла, суцэльны пазітыў)) Кастусь стаў Васіля карміць з лыжкі, угаворваць за маму-тату, ляціць самалёцік. казаць, каб той не плюваў. Так смешна ва ўсім гэтым сябе бачыць))
[User Picture]From: [info]cam_olka
2009-11-05 10:40 am (UTC)

(Link)

Ах, эта эпидемия, не будешь сейчас по гостям ходить, будем ждать, Павлик тоже сильно поменялся.
[User Picture]From: [info]nadzeyka_z
2009-11-05 11:25 am (UTC)

(Link)

не, я не пра госци.. Я пра тое, што зараз пазитыўней, чым было))
па гасцям і мы зараз не ходзім, чакаем..
[User Picture]From: [info]cam_olka
2009-11-05 01:42 pm (UTC)

(Link)

Так я понимаю, это я про то, что было бы интересно на вас уже посмотреть :)
[User Picture]From: [info]femme_revolte
2009-11-05 08:53 pm (UTC)

(Link)

жахі якія, не хварэйце болей! Бедненькі хлопчык, жадаем вам хуценька ўжо зусім паправіцца.
[User Picture]From: [info]nadzeyka_z
2009-11-06 11:56 am (UTC)

(Link)

дзякуй, папраўляемся)
[User Picture]From: [info]voodia
2009-11-06 08:00 am (UTC)

(Link)

Надзеечка, ЗДАРОУЯ усим тваим мужчынам и табе!!
..слухай, гэта ты з двума хлопцами адна у шпитали была? ци я нешта не зразумела?
[User Picture]From: [info]nadzeyka_z
2009-11-06 11:54 am (UTC)

(Link)

першы тыдзень адна з абодвумя ляжала.. Пасля таго, як уначы правароніла пад'ём тэмпературы ў Кастуся (проста ад недасыпу ўжо не пачула характэрны прызнак - частае дыханне), пачала клянчыць, каб пусцілі каго дапамагаць. Муж прыйшоў на дзень, злёг праз дзень з такімі ж сімтомамі (хуткую выклікаў, яго ў інфекцыёнку адвезлі, аналізы зрабілі, усе добрыя былі - гэта больш за ўсё здзівіла). Маці на выходных пасядзела з намі, пасля таксама на тыдзень з такой жа тэмпературай, ташнатворным станам і паносам, здала платна аналізы - таксама чыста. Пасля змяніла свякроў, тыдзень з намі ляжала, пасля выкараскаліся мама і муж, па чарзе яшчэ тыдзень прыходзілі. Цэлая Санта-барбара.. Мяне гэта да сіх пор здзіўляе, што ж такое было, чаму ў дарослых ні сальманэллы, ні энтэравіруса не знайшлі.. А мне хоць бы хны.. Адзін раз паднялася тэмпература да 38, і на наступны дзень ужо ўсё ок было..
[User Picture]From: [info]tacia
2009-11-08 08:18 am (UTC)

(Link)

бедны дзецька:( Надзейка, милая, трымайся! хай ужо зараз тольки да лепшага усё идзе! дома павинны и сцены дапамагаць:) и кали зъявиуся апетыт - значыць, усё будзе добра! кали вам трэба яки леки, витаминки, яких у МИнску няма - пишы! знойдзем, перададзим.
[User Picture]From: [info]nadzeyka_z
2009-11-08 06:25 pm (UTC)

(Link)

Тася, дзякуй. Але пакуль зноўку ўсё дрэнна(( затэмпературылі((

Advertisement