Advertisement

friends [entries|archive|friends|userinfo]
Nadzeyka

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

элитарка [Dec. 27th, 2009|12:08 am]

vasilisa75
[Tags|]

Бриллиантовую сову получил Весельчак У.

А "Красавица и чудовище"-занудно- однообразный мюзикл, если конечно верить музыкальным заставкам.

И еще одно. В нашей телеигре дресс-код куда строже.
LinkLeave a comment

Ян Павел ІІ, FIDES ET RATIO на Камунікат.org [Dec. 26th, 2009|09:10 pm]

kamunikat
FIDES ET RATIO
Энцыкліка Святога Айца
Ян Павел ІІ

У гэтай энцыкліцы Папа Ян Павел ІІ глыбока і ўдумліва аналізуе надзвычай актуальныя для нашага часу праблемы ўзаемаадносінаў веры і розуму, тэалогіі і філасофіі, паказвае няпростыя, але магчымыя шляхі іх гарманічнага ўзаемадзеяння. Шаноўныя браты ў біскупстве, шлю Вам сваё прывітанне і Апостальскае Благаславенне! Вера і розум (Fides et ratio) - як два крылы, на якіх дух чалавечы ўзносіцца да сузірання праўды. Сам Бог прывіў у людскім сэрцы прагу пазнання праўды. Канчатковаю мэтаю гэтага пазнання ёсць пазнанне Яго самога, каб чалавек, пазнаючы Яго і любячы, мог дайсці таксама да поўнай праўды пра сябе (пар. Вых 33, 18; Пс 27 [26], 8-9; 63 [62], 2-3; Ян 14, 8; 1 Ян 3, 2). 1. Як у гісторыі Усходу, так і ў гісторыі Захаду можна заўважыць, што чалавек на працягу стагоддзяў прайшоў пэўны шлях, які паступова вёў яго да сустрэчы з праўдаю і да сутыкнення з ёю. Працэс гэты завяршыўся (бо не магло быць іначай) у сферы асабістага самапазнання: чым больш чалавек пазнае рэчаіснасць і свет, тым лепш ведае сябе як адзіную ў сваім родзе істоту, і разам з тым усё больш неадкладным становіцца для яго пытанне пра сэнс рэчаў і яго ўласнага існавання. Усё, што з'яўляецца прадметам нашага пазнання, становіцца тым самым часткаю нашага жыцця. Заклік «пазнай самога сябе», высечаны на архітраве святыні ў Дэльфах, з'яўляецца сведчаннем фундаментальнай праўды, якую кожны чалавек павінен прызнаваць найвышэйшым прынцыпам, вызначаючыся сярод усяго стварэння менавіта як чалавек, г.зн. той, хто «ведае самога сябе». Болей...

LinkLeave a comment

Беларускі каляндар, 1965 на Камунікат.org [Dec. 26th, 2009|08:25 pm]

kamunikat
Беларускі каляндар
1965

Чым было панаванне капіталістаў і абшарнікаў у бур жуазнай Польшчы і чым з'яўляецца ўлада працоўнага народу ў Народнай Польшчы сведчыць вымоўна баланс асноўны гаспадарчых вынікаў капіталізму і сацыялізма састаўлены за гэтыя два дваццацігоддзі. (З тэзісаў ЦК ПАРП на IV з'езд партыі). «Войска, якое я з сабой прывёў дзеля знішчэння гвалтаў і здзе каў, дзеля таго, каб скінуць уладу ўстаноўленую над краем су проць волі народу — войска гэта нясе ўсім вам волю і свабоду». Гэтым словам Пілсудскага паверыла частка здэзарыентаванай інтэлігенцыі. У мемарыяле зложаным на рукі Пілсудскага Вілен ская беларуская рада выказзае надзею на дапамогу пры адбудове беларускай дзяржавы злучанай з Польшчай вузамі суседства і дружбы. (Праўнае становішча беларусаў у перадваеннай Польшчы і сёння, фрагмэнт) Болей...

LinkLeave a comment

Вот оно, кино! [Dec. 26th, 2009|08:37 pm]

vasilisa75
Мы сегодня не сходили в кино. На "Аватар". Потому что в кассе висит объявление:
"Билетов на "Аватар" на сегодня и на завтра нет ВООБЩЕ!"

Пойдем завтра на "Шанель".

Зато объелась суши на Пушкинской:)
Link2 comments|Leave a comment

Беларускі каляндар, 1962 на Камунікат.org [Dec. 26th, 2009|05:43 pm]

kamunikat
Беларускі каляндар
Навукова-літаратурны зборнік
1962

Наш каляндар. Мера часу ў розных народаў грунтуецца на акрэсленых умоўленасцях. Аднак жа асноўнай большай адзінкай прынята лічыць год. Год — гэта час, на црацягу якога Зямля выконвае поўны свой абарот вакол Сонца. З гэтым абаротам звязаны поры года. Час, у якім Зямля робіць абарот вакол Сонца раўняецца 365 суткам, 5 гадзінам, 45 мінутам і 46 секундам. Гэта поўны сонечны тод. Але каляндарны год мае ў сабе недакладнасці, бо налічвае толькі поўныя суткі 365 або 366 сутак. У I стагоддзі нашай эры было ўстаноўлена, што год мае 365 дзён і 6 гадзін, г. зн. 365 1/4 сутак. Тады ж прынята, што кожны чарговы чацвёрты год будзе лічыць 366 дзён. Дадатковы дзень пачалі дастаўляць у канцы лютага ў т. зв. высакосных гадах, цыфры дзесяткаў і адзінак якіх падзяляюцца драз чатыры. Гэта быў т. зв. Юльянокі каляндар, які сёння называецца старым стылем. Болей...

LinkLeave a comment

Черепица Валерий, Не потерять связующую нить на Камунікат.org [Dec. 26th, 2009|05:27 pm]

kamunikat
Не потерять связующую нить
История Гродненщины ХIХ-ХХ столетий в событиях и лицах. Исследования, документы, комментарии.
Черепица Валерий

В монографии повествуется о связях с Гродненщиной П.А.Столыпина, Н.М.Карамзина, Л.Рейснер, А.Л.Чижевского, В.В.Богдановича и других деятелей ушедших столетий, публикуются и комментируются ценные документы, имеющие отношение к истории принеманского края XIX - XX столетий. Материалы исследования адресуются историкам и широкому кругу читателей. Болей...

LinkLeave a comment

Аркуш Алесь, Выбранае на Камунікат.org [Dec. 26th, 2009|03:09 pm]

kamunikat
Выбранае
вершы і паэма
Аркуш Алесь

Новаму беларускаму гораду насамрэч болей як тысячу год, калі пачынаць лічыць ад Рагвалода. Новы беларускі горад, бадай, напалову складаецца з новых беларускіх вершаў, прынамсі, тое, што прынята называць паэзіяй урбаністычнай, зрабіла неацэнены ўнёсак у стварэньне, а дакладней – аднаўленьне беларускай гарадзкой сьвядомасьці. Новы беларускі верш ствараўся пры дапамозе “асадкі” і “аркуша”, вяртаючы ў побыт старыя словы. Алесь Аркуш ёсьць спараджэньне адначасова старажытнага полацкага дзяцінца і “чорнага горада” – новабеларускага індустрыйнага мэгаполісу. (...) Эўрапейскасьць патрабуе урбаністычнасьці. Для ўваходжаньня беларускай паэзіі ў агульнаэўрапейскую паэтычную сыстэму ёй патрэбны новы беларускі горад. Аркуш стварыў уласны варыянт такога горада – гэты горад дае аўтару магчымасьць ісьці па Парыжу, “як змоўнік”, “як барбар”, “як заваёўнік”. Новы беларускі горад здаецца значна маладзейшым за Парыж. Але калі, заблукаўшы ў французскай сталіцы, паэт раптам падыме галаву – то не пабачыць над Парыжам ценю Ваўкалака, і вернецца ў Полацак па новыя вершы. (Г. Штэйнман, Цень ваўкалака над новым горадам, Калосьсе № 8, фрагмэнты) Болей...

LinkLeave a comment

ночной кошмар [Dec. 26th, 2009|04:56 am]

vasilisa75
[Tags|]

Эта кошка меня доведет!
Сплю, никого не трогаю. просыпаюсь в неясной тревоге. Между мной и мужем лежит что-то мягкое и теплое и не шевелится!
Так испугалась, что теперь вот заснуть не могу. А как же всю неделю ожидаемое "выспаться до полудня"?
А теперь эта задавленная носится по комнате, грызет провода и обгрызает последние ветки с денежного дерева. А оно большое было, заслуженное. Выращено из росточка, стащенного в раздевалке третьего роддома еще на четвертом курсе:)

Короче, пора мне на мамский форум, с темой "как не приспать котенка ребенка.
Link7 comments|Leave a comment

Гадавы пост. [Dec. 26th, 2009|04:14 am]

pink_by
[Tags|, , , , ]
[Current Location |Мінск. Ноч.]
[Current Mood | refreshed]
[Current Music |Stan_Walker_2009]

Пад гэты Новы год ніякага святочнага настрою) Гэта я параўноўваю з мінулым. Але паглядзела зараз падборку фотаздымкаў за мінулы год і падумала - а сапраўды столькі ўсяго за гэты год адбылося. І кепскага, і добрага))

Мне ў цэлым год эканамічна і прафесійна даўся няпроста, дзякуючы крызісу. Але на завяршэнні стала лепей. Спадзяюся на працяг. Але калі разглядаць сям'ю цалкам, то ўсё цьфу цьфу цьфу было добра. Расцем, жывем, мяняемся.

На будучы год хачу нарэшце адвярнуць ад навінных рэдактураў і больш павярнуць назад да журналістыцы. Паглядзім, як атрымаецца)) Астатнія жаданні пакуль прытрымаю, буду паведамляць па меры спаўнення))))

Усіх з надыходзячымі і прайшоўшымі.
LinkLeave a comment

Бядуля Змітрок, Выбраныя творы на Камунікат.org [Dec. 26th, 2009|12:33 am]

kamunikat
Выбраныя творы
Бядуля Змітрок

У гэтым аднатомніку сабрана ўсё самае значнае, што было створана адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, літаратуры ХХ стагоддзя Змітраком Бядулем (1886—1941) — яго лепшыя вершы, аповесці, апавяданні, публіцыстычныя артыкулы, лісты. Прывабны вобраз беларускага класіка, габрэя па паходжанні, добра дапаўняюць успаміны яго брата Мацвея Плаўніка і Уладзіславы Луцэвіч, жонкі Янкі Купалы. Трыццаць пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей...

LinkLeave a comment

Сыракомля Уладзiслаў, Выбраныя творы на Камунікат.org [Dec. 26th, 2009|12:15 am]

kamunikat
Выбраныя творы
Сыракомля Уладзiслаў

У кнігу выдатнага беларускага паэта, празаіка, драматурга і публіцыста Уладзіслава Сыракомлі (1823—1862), які пісаў як на беларускай, так і на польскай мовах, уключаны два беларускамоўныя творы «Добрыя весці» і «Ужо птушкі пяюць усюды», а таксама пераклады з польскай мовы яго лепшых паэтычных і празаічных твораў. Болей...

LinkLeave a comment

Луцкевіч Антон, Выбраныя творы на Камунікат.org [Dec. 25th, 2009|11:55 pm]

kamunikat
Выбраныя творы
праблемы культуры, літаратуры і мастацтва
Луцкевіч Антон

Адзін з пачынальнікаў, тэарэтыкаў і арганізатараў беларускага нацыянальна-вызвольнага і сацыялістычнага руху, Старшыня Рады Народных Міністраў і міністар замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антон Луцкевіч (1884-1942) увайшоў у гісторыю беларускае культуры як сузаснавальнік літаратурна-мастацкае крытыкі. У гэтай кнізе ўпершыню пад адной вокладкай сабраныя працы А. Луцкевіча 1911-1939 гг., прысьвечаныя праблемам гісторыі беларускае культуры, літаратуры, мастацтва і журналістыкі. Значную частку тому складаюць літаратурна-крытычныя матэрыялы (водгукі, рэцэнзіі, артыкулы). Кніга адрасаваная ўсім, хто вывучае і выкладае гісторыю духоўнай культуры Беларусі, у прыватнасьці гісторыю эстэтычнай думкі і журналістыкі, гісторыю і тэорыю літаратуры і мастацтва. Болей...

LinkLeave a comment

Майстэрства і тэхніка [Dec. 26th, 2009|12:32 am]

julcik
Калі я неяк сказала, што фігова фатаграфую, бо ў мяне фіговы фоцік, муж сказаў нешта накшталт "дрэннаму актору...". І, вядома, меў рацыю.
А яшчэ я дрэнна рабіла некаторыя віды піражкоў, бо ў мяне быў дрэнны камбайн. І, л цуд, з новым камбайнам яны атрымоўваюцца!
Добрая тэхніка не з'яўляецца неабходнай умовай добрага выніку, але пры недахопе майтэрства, добрай тэхнікі часта бывае дастаткова.
Link2 comments|Leave a comment

Барадулін Рыгор, Збор твораў у пяці тамах на Камунікат.org [Dec. 25th, 2009|10:18 pm]

kamunikat
Збор твораў у пяці тамах
паэмы, вершы
Барадулін Рыгор

Трэці том Збору твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна склалі паэмы "Куліна"?, "Блакада", "Лінія перамены дат", "Смаргонская акадэмія", "Аблачына-самабранка", "Вяртанне ў першы снег", "Трыкірый" а таксама вершы. Болей...

LinkLeave a comment

Моя мечта [Dec. 25th, 2009|11:04 pm]

prishizojka
Самый большой пазл в мире



Жизнь - великий вызов
24 000 кусочков
Link1 comment|Leave a comment

Святочная выпечка: вынікі [Dec. 25th, 2009|09:01 pm]

julcik
Гэта пост для мяне любімай, каб прачытаць праз год і не зрабіць тыж жа памылак.

Read more... )
LinkLeave a comment

Гiлевiч Нiл, Святлынь на Камунікат.org [Dec. 25th, 2009|02:34 pm]

kamunikat
[Tags|, ]

Святлынь
Кнiга васьмiрадкоўяў
Гiлевiч Нiл

Мне хочацца выказаць кекалькi думак пра аднаго з выдатяых майстроў сучаснай беларускай лiтаратуры -- паэта Нiла Гiлевiча. Больш як чвэрць стагоддзя працуе ён у лiтаратуры. За гэты час Нiл Гiлевiч стварыў больш дваццацi паэтычных зборяiкаў, кожны з якiх у той цi iншай меры адлюстраваў на сваiх старонках не толькi паэтычнае развiццё таленту, але час i жыццё народа, думы i парываннi грамадзянiна. Наогул трэба сказаць, што ў паэзii Нiла Гiлевiча ў вельмi выразнай форме знайшлi выяўленне грамадзянскасць, скандэнсаваная сацыяльяасць, аб чым сведчаць яго шматлiкiя лiрычяыя i лiра-эпiчныя творы i асаблiва ягоныя сатыра i гумар, у якiх паэт мае свой непаўторны голас, свой характэрны смех i сваю iронiю. Сiла ягонай пагарды i выкрыцця такая вялiкая, а смех такi з'едлiвы, што часам здзiўляе ягоная здольнасць пераходу да вельмi шчырай замiлаванасцi, дабрынi i пранiкнёнага лiрызму ў вершах i паэмах iншага характару, у лiрычных творах, дзе Нiл Гiлевiч паказвае зусiм iншыя гранi свайго таленту. (В. Быкаў, Высакароднасць погляду на свет i жыццё, фрагмэнт) Болей...

LinkLeave a comment

Знаходлівыя беларусы)) [Dec. 25th, 2009|01:40 pm]

pink_by
[Tags|, , , , ]
[Current Location |Мінск. Дзень]
[Current Mood | relaxed]
[Current Music |111-deadmau5_ft._kaskada-i_remember]

Сёння парадвалася знаходлівасці беларусаў. Знаёмы з Украіны падкінуў спасылачку на закрыты (патрэбная рэгістрацыя) блог ноунэйм. Я таксама там бываю перыядычна))
Карацей паспрабую выцягнуць пару малюнкаў адтуль. Значыцца гісторыя такая: фірмачка - а хутчэй нейкае дзяржаўнае прадпрыемства - закупала монікі і ім сказалі - толькі беларускае. Яны набылі - Інтэграл.


Інтэграл пераўтвараецца....  )
Link4 comments|Leave a comment

Гілевіч Ніл, Сказ пра Лысую гару на Камунікат.org [Dec. 25th, 2009|12:01 pm]

kamunikat
[Tags|, ]

Сказ пра Лысую гару
У апошняй аўтарскай рэдакцыі
Гілевіч Ніл

Паэма народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча "Сказ пра Лысую гару" больш за 30 гадоў існавала як твор Францішка Ведзьмака-Лысагорскага. Дзякуючы яркім сатырычным і гратэскавым фарбам яна набыла ў Беларусі незвычайную папулярнасць, стала, бадай, першым паэтычным бэстсэлерам. Цяпер паэма ўпершыню выходзіць у свет пад сапраўдным імем аўтара. Болей...

LinkLeave a comment

ЛЁЛІК УШКІН І ЛІТАРАТУРА ЧАЧНІ [Dec. 25th, 2009|05:46 am]

maryjka_
[Tags|, ]
[Current Mood | artistic]

Учора супрацоўнікі газэты "Новы час" сабраліся дзеля калядна-навагодняга карпаратыву. Завітаў і замежны аглядальнік, наша лева-анархічнае ўсё Лёлік Ушкін. Слова за слова калегі пачалі дзяліцца плянамі на 2010 год. Ва Ўкраіне будуць прэзідэнцкія выбары, дык двое нашых паедуць туды незалежнымі назіральнікамі.

Пра розныя прыгоды падчас назіральніцтва ў розных краінах беларускі незалежны журналіст можа расказваць бясконца, як амэрыканскі турыст пра сафары. Але найлепшай учора была гісторыя, якую расказаў Лёлік:

"Гэта ўсё фігня. Вось я ў 1997-м годзе езьдзіў назіральнікам ад замежных СМІ ў Чачню, калі яны выбіралі Масхадава. Езьдзіў як журналіст "Нашай нівы". Заходзім на ўчастак, а там выбарчая камісія ў хіджабах лічыць галасы, а поруч узброеныя да зубоў чачэнскія незалежныя назіральнікі кантралююць празрыстасьць і дэмакратычнасьць гэтага працэсу. Падыходзім, пытаемся, ці былі парушэньні на ўчастку. І тут іх галоўны адводзіць мяне ў бок і заводзіць такую размову:

- Мнэ тут сказалі, ты в літературнай газэце работаешь. Это так?

- Ну, можна сказаць, у літаратурнай.

- А я тожэ літератор, - сказаў галоўны назіральнік і, перакінуўшы кулямёт з плячэй на грудзі, выцягнуў з камуфляжу агульны сшытак, - і чічас я тэбэ свою поэму почітаю.

І чытаў, - кажа Лёлік, - паўгадзіны паэму на кепскай рускай мове пра веліч Чачні. А я стаяў слухаў".

"Што, прама так наставіў аўтамат і чытаў?!" - пытаюся я.

"Які аўтамат! Кулямёт! - сьмяецца Лёлік, - калі б аўтамат, я б толькі палову паслухаў".

Безумоўна, беларускім літаратарам, якім бракуе публікі падчас чытаньняў, трэба ўзяць на ўзбраеньне мэтады чачэнскіх сабратаў па пяры. Зрэшты, нешта такое ў нас зусім нядаўна атрымалася. У лістападзе я, [info]khadanovich, [info]ryzhkou i [info]kasciukевіч езьдзілі з Ігарам Логвінавым у Оршу прэзэнтаваць кнігі яго выдавецтва, а таксама часопіс "pARTisan" і каляндар "Канец словаў". Калі ў музейным таварыстве Оршы прачыталі, што менавіта будзе прэзэнтавацца, то вырашылі зладзіць вечар не як звычайна, у музэі У. Караткевіча на цэнтральнай вуліцы, а ў партызанскім музэі К. Заслонава, каля чыгуначнага вакзалу. Што праўда, калі Логвінаў пытаўся ў аршанцаў, як праехаць у музэй Заслонава, то ўсе як адзін паказвалі на вялікую фрэску з партрэтам аўтара "Каласоў..." і казалі: дык вось жа ён!

Але разабраліся, знайшлі музей, пазнаёміліся з гаспадынямі, папілі гарбаты, а паненкі і кажуць: пубіка сабралася, час займаць месцы да выступу, праходзьце, сядайце. Праходзім у залю і бачым: сядзіць чалавек трыццаць, а паміж намі і імі - здаровы кулямёт. Ну, расклалі мы часопіс "pARTisan" вакол кулямёта, і сталі чытаць вершы ды прозу. І амаль дзьве гадзіны публіка слухала, баючыся паварушыцца.

А то ж кожны ў гэтай краіне ведае: паэты ў нас - вяршкі пасіянарнасьці. Не ўпадабаеш вершык - стануць за кулямёт ды застрэляць. І вокам нават не міргнуць.
Link6 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

Advertisement