Nadzeyka (nadzeyka_z) wrote,
Nadzeyka
nadzeyka_z

back to school

Мамы хлопчыкаў школьнікаў, парайце што трэба накупіць у школу, і ці добра (зручна) насіць гэта ў школе:

Я надыбала 2 камізэлькі (цёмна шэрую і светленькую з чырвоным абадочкам) Алеся 50% воўны (вельмі мякенькія). Зараз у цуме 25% зніжкі і прыкладны кошт каля 10 уе (мінулым годам было амаль ў два разы даражэй у пераразліку на даляры, а брб такі ж, таму цяпер мяне жаба не душыць набываць беларускае))). Набыла такога ж складу цёмную кофту Алесі, і тры гольфіка (чорны і два белых), але яны з віскозы (але можа гэта і лепш, у адрозненні ад бавоўны, калі там будуць бегаць на пераменках, можа не будуць мокнуць?) Таксама надыбала пінжак Марусі 100% бавоўна вось такі вось https://www.dropbox.com/s/eojjcbuogornc4g/Screenshot%202014-06-16%2015.33.05.png (трымаю пальчыкі, каб да верасня мы з яго не выраслі, бо запас малы, а большага памеру ўжо няма). Ну і спадзяюся для школы такі пойдзе)))

Цяпер я так разумею трэба пару кашуль і штук 5 нагавіц? Дзе лепш браць? Нічога школьнапрыдатнага натуральнага ў ЦУМе няма зараз(((

І да, я шапаголік)) Я нават ад гэтага атрымліваю задавальненне)))
Tags: школа
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 25 comments