котка

Не злавацца, шкадаваць (яны ж ущербныя, што ветлівасці не навучылися :))

Трэніравала дзэн не злавацца, а шкадаваць. Дзякуй за падказку добрай знаёмай, часам дапамагае з неадэкватам.

Дзярж установа, адно акно.
- Мне па пытанні такіма-та.
- Вам у кабінет такі та.
У кабінеце тым сядзіць цёця, п'е гарбатку, я вітаюся, 0 у адказ. Вітаюся яшчэ раз, пытаю ці можна зайсці?
- Рабочій день ещё не начался!
Уздынула, выдухнала, узгадала дзэн)) Ладна, на дзвярах напісана, прымёныя часы толькі ў панядзелак.. з 8 да 20
Запіс у кабінеце 501, падымаюся на 5ты паверх, там рамонт, зноў у адно акно, тлумачу, што ў патрэбным кабінеце бузяць і не адэкватна рэагуюць, а мне бы толькі запісацца, каб яшчэ раз лішні раз не ездзіць, а 501 не працуе. Кажуць ідзіце назад і спытайцеся, куды перанеслі прыёмную. У той жа кабінет я вырашыла не ісці (ніводнага дзэну не хопіць)), ламанулася ў першы патрапіўшыся, дзе прыёмныя гадзіны супадалі з тым часам, каля я там была.

Сказалі, ідзіце ў кабінет Z.. А там людзі. Ладна, пайшла зноў да першага кабінета, і набіраю нумар тэл, там пазначаны. Мне даюць другі нумар, званю.. І трапляю на тую ж цёцю, у якой яшчэ не пачаўся працоўны дзень))!
Але.... Па тэлефоне цёця цалкам па-беларуску правільна і ветліва адказала, што да, прыёмны час з 8 да 20 толькі па панядзелках, абед з 13-14, бярыце такія та дакументы , папярэдняга запісу няма. УСЁ.

І так мне стала добра, і так я рада "дзэну", што не раз'юшылася, што не палезла ў кнігі скрагаў. І зараз нават пачуцця шкадавання няма, хіба што толькі, што так атрымалася. Трэба было адразу званіць)
котка

К. Астрожскі

дажылася, раблю рэпост з ФБ (за што вельмі выбачаюся, але наваяла там, а пасля зразумела - што фармат ЖЧ атрымаўся))

самаадукуюся разам з дзецьмі:)

у нас новы кумір - Кастусь Астрожскі, найвялікшы гетман ВКЛ. Вельмі зручна вывучаць нешта у сувязі з гадавінамі ў гісторыі і імпрэзамі, праз год 500 годдзе бітвы пад Воршай - самай буйной бітвы ў Еўропе ў пачатку 16 ст, якая ўвайшла ва ўсе еўрапейскія хрэстаматыі як прыклад геніяльнасці военачальніка, і як выіграць бітву з нашмат меншымі сіламі ( у амаль тры разы)!!!. 200 годдзе бітвы на Бярэзіне адзначалі, 150 годдзе паўстання Каліноўскага таксама, і да гэтай трэба рыхтавацца:)

Пачалося ўсё з народнай песні, якая зачапіла ў выкананні Старога Ольсы
http://www.statkevich.org/video/video.php?v=120

Дзяцей уразіў факт, што вершнікі зрабілі выгляд, што ўцякаюць і адступаюць, а пасля хутка разбегліся і артылерыя гарматамі ўдарыла в упор па шэрагах ворагаў. У выніку 40 тыс загінула (палова войска), 30 тыс узята ў палон, а нашыя страты былі тысяча!!. Цар Васіль III сказаў, што для яго - "трапіў у палон - мёртвы"

Захаваліся каляровая карціна тых часоў, нашае войска пад б-ч-б сцягамі з крыжом. У тую вайну вярнулі шмат якія гарады, але страчаны крывіцкі Смаленск, нажаль не атрымалася:( За 200 год прыгнёту зрабілі ўсё, каб бітву пад Воршай забыліся. Але песня жыве! .. "Слаўся, пан Астрожскі!"(с)
прамова Астрожскага перад бітвай: «Мужныя рыцары! Няхай доблесьць і мужнасьць вашы будуць вартыя слаўных бацькаў!..»

зы: сямейная гісторыя. Калі сын упершыню пачуў пра К. Астрожскага, перапытаў "Канстанцін Астрошыцкі?:). даведка: Астрошыцы - месца, дзе спадзяемся, будзе наш "маёнтак")))
Сёння на кніжнай выставе Кастусь уляпіўся ў магніт з выявай Астрожскага. Набылі плакаты "ПАЛКАВОДЦЫ І ВОЕНАЧАЛЬНІКІ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ". Хутка будзе свой чырвоны куток)
а яшчэ дзецям вынясе дакладна мозг імёны галоўных дзеючых асоб той вайны, яны што раз перапытваюць які Васіль, а чаму трэці?) Мой Васіль у мяне пытаецца, а я які Васіль? (пяты ці чацвёрты?)). Прыйдзецца хутка закапацца і ўзняць з гісторыі станоўчых прыкладаў Васілёў)
котка

Drowning Does Not Look Like Drowning / Утопание не выглядит таковым

Originally posted by crimeanelf at Drowning Does Not Look Like Drowning / Утопание не выглядит таковым

I found and translated an interesting article. I did not know that. Did you?

Нашла и перевела интересную статью. Я этого не знала. А вы?




Below is the original article in English, written by Mario Vittone (http://gcaptain.com/maritime/blog/drowning/?10981) and my translation to Russian.

Источник: http://gcaptain.com/maritime/blog/drowning/?10981. Автор — Марио Виттоне.












The new captain jumped from the cockpit, fully dressed, and sprinted through the water. A former lifeguard, he kept his eyes on his victim as he headed straight for the owners who were swimming between their anchored sportfisher and the beach. "I think he thinks you're drowning," the husband said to his wife. They had been splashing each other and she had screamed but now they were just standing, neck-deep on the sand bar. "We're fine, what is he doing?" she asked, a little annoyed. "We're fine!" the husband yelled, waving him off, but his captain kept swimming hard. "Move!" he barked as he sprinted between the stunned owners. Directly behind them, not ten feet away, their nine-year-old daughter was drowning. Safely above the surface in the arms of the captain, she burst into tears, "Daddy!"

Новый капитан выпрыгнул из кокпита прямо в одежде и поплыл так быстро, как мог. В прошлом спасатель, он не сводил глаз с терпящей бедствие и плыл прямо к парочке, плескавшейся между своим катером и берегом. "По-моему, он решил, что ты тонешь", — сказал муж жене. Они только что брызгались и она кричала, но прямо сейчас они стояли на отмели по шею в воде. "Что он делает? У нас всё в порядке", — сказала она раздражённо. "У нас всё хорошо!" — закричал муж, маша капитану, чтобы тот развернулся и поплыл назад. Но капитан продолжал плыть изо всех сил и только рявкнул: "С дороги!" поравнявшись с ошеломлённой парой. Прямо за ними, меньше, чем в трёх метрах, тонула их девятилетняя дочка. Уже над водой, в безопасности в руках капитана, она расплакалась: "Папочка!"




How did this captain know, from fifty feet away, what the father couldn't recognize from just ten? Drowning is not the violent, splashing, call for help that most people expect. The captain was trained to recognize drowning by experts and years of experience. The father, on the other hand, had learned what drowning looks like by watching television. If you spend time on or near the water (hint: that's all of us) then you should make sure that you and your crew knows what to look for whenever people enter the water. Until she cried a tearful, "Daddy," she hadn't made a sound. As a former Coast Guard rescue swimmer, I wasn't surprised at all by this story. Drowning is almost always a deceptively quiet event. The waving, splashing, and yelling that dramatic conditioning (television) prepares us to look for, is rarely seen in real life.

Как капитан с пятнадцати метров понял то, чего не понял родной отец с трёх? Утопание — не барахтание в воде и крики о помощи, как думают многие. Капитан научился распознавать утопание на курсах спасателей и имел большой опыт. Что же до отца девочки, он представлял утопание таким, каким его показывают в кино. Если вы хотя бы иногда бываете в воде или рядом с ней (что можно сказать о большинстве из нас), вам следует убедиться, что все в вашей компании знают, на что обращать внимание, когда кто-нибудь заходит в воду. Пока девочка не заплакала в руках капитана, она не издала ни единого звука. Меня, как бывшего спасателя береговой службы, это не удивило ни капли. Утопание — почти всегда обманчиво тихий процесс. Размахивание руками, брызги и крики, которые так часто изображают в фильмах, почти не происходят в жизни.



Collapse )
котка

ых

пасудамыйка зламалася :( і ў самы разгар святаў((((
хто ведае адэкватных майстроў, хто займаецца не гарантыйным рамонтам электралюксаў?

зы: я ж ведала сваё ммм біо-поле?)), што ў мяне ўся тэхніка ломіцца:*((((

UPD: паніка была напраснай, гугл + парады вумных людзей робяць саю справу:) Юля дзякуй:) Апынулася відэлец заблочыў вінт, з якога паступае вада))
котка

два плюс два

Кастусь прыкольна вывучае для сябе нешта.

Спачатку ён трэніраваў маму ў складанні ўсяго і ўся, а колькі будзе ..
Асабліва любіў пытаць па схеме:
-КОлькі будзе адзін плюс адзін?
 - ..
- А колькі будзе два плюс два?
- 4
- А чатыры плюс чатыры ?
- ..

Спыняўся, калі ўжо сам не мог запомніць набор лічбаў, які яму вярталі ў адказ))
Якое шчасце, што ступені двойкі не выклікаюць ніякіх праблемаў для хуткага адказу)

Зараз падумалдася, што калі ён раптам даведаецца пра такую рэч, як множанне, мне давядзецца лічыць в уме фактарыялы..

зы: зараз на этапе, калі я задаю задачкі)) Гэта значна прасцей) Чалавек насыціўся гульнёй, калі ён задаваў задачы, зараз адказвае на нашыя пытанні "а колькі будзе". асабліва ён ташчыцца з мінусаў і нулікаў, ну вось рэальна - ажно іржот, калі такое атрымліваецца

Самы выдатны час, каб гуляць у такія гульні - калі мама за стырном.. Я вось падумала, калі ж вучацца тыя, у каго няма машыны, каб прывязаць дзіця?))) І яно шукала цікавае ў галаве, а не навокал?
котка

адгадайце

..пытанне на эрудыцыю інтуіцыю
Белая кветка - што за яна?) ужо чацвёртыя суткі стаіць і не вяне (фота сённяшнее)

я вось адстала ад жыцця, мне пакуль не падказалі - не здагадалася..
IMG317
котка

футбол

ніколі не думала, што давядзецца паперціся на футбол.
Муж не фанат, і я наіўна лічыла, што абміне ))
хфіг вам, паехалі муж з Кастусём:)
ледзь угаварыла Васіля, што яно яму не трэба, пасля Кастуся, што яму не трэба тыя выгоды, якія абяцаліся Васіля)))

Але паколькі прыехаць усім давялося (не ведалі, ці запусцяць Кастуся)..
А там такі драйв, там барабаны, там "вувузелы")) Усе крычаць, махаюць сцягамі.. Усе спяшаюцца, крычаць нейкія крычалкі
Карацей Васіля сапраўды неверагоднымі намаганнямі ўвяла, а Кастусь нейкім макарам адстаяў усе 2 гадзіны..

з усяго пабачанага яго торкнулі "хвалі" і тарабаніць па зэдлікам разам з усімі)) Карацей у хлопцаў драйву вагон і кацелажка
котка

Vasil

Васіль так крута пабег (я б нават сказала паляцеў у садок). было ўражанне, што ягоная мара здзейснілася..
Сяго хапіла на два тыдні. То бок два тыдні я не магла яго забраць з саду, я забірала Кастуся, які з задавальненнем сыходзіў раней, гулялі на пляцоўке, пасля прыходзілі па Васіля зноў. Калі дзеці ішлі спаць, і той разумеў, што больш гуляць ніхто не будзе, тады сыходзіў

Выхавацелі былі ў захапленні, мне столькі расказвалі, які ён самастойны, што ён адзіны робіць усё сам на занятках, што яму ўсё цікава, што ён "камандуе" усім, што рабіць. У добрым сэнсе - ціпа ўсе пайшлі мыць ручкі, прысуне стульчык і г.д.
Праўда і на характар скардзіліся, фіг яму скажаш нешта - як і што апранаць ці абуваць, затапоча нагамі, здзярэ і напране па-свойму))


А зараз ў яго цалкам адмова ад саду, ён не проста не хоча ціхенька ісці, ён вапіць, вішчыць і валяецца на падлозе, апрнаецца і сыходзіць за намі.. А цягнік та з'ехаў, магчымасці нармальна пакідаць яго дома няма. То бок ён і так ходзіць 2-3 разы на тыдень, больш я фізічна не магу яму зараз арганзаваць:(
ці шукаць такі яшчэ няню?
котка

плюсы вёскі і пра машы-расцярашы))

два тыдні таму забыліся на двары бензапілу (было цёмна, калі збіраліся з'язжаць)
на наступныя выходныя піла спатрэбілася, у хаце не знайшлі, узгадалі, што мінулым разам та не прынялі.. Ыхх
Я пахадзіла, завітала да суседзяў, ну можа раптам бачылі і па суседску прынялі, каб пад дажджом не сапсавалася:)
Не, не бачылі..

У суботу гэтую прыязжаем і знаходзім яшчэ адну суседку ў нашым хляве:)
Адрэагавалі досыць эмацыйна, апынулася жанчына збірала свае яйкі ў нас. Я думала Лёха заб'е тых кураў))) У яго да гэтых стварэнняў не нармальная нянавісць..
А тут такая нагода))

Ладна, пасазілі 7 дрэўцаў (3 яблынькі, 2 грушкі, і 2 сліўкі), і два кусты дурніцаў (як гэтых таварышаў ягады прыносіць прымусць? у свякрові нейкіняўдалы эксперымент, не пладаносяць зусім)


У цемры пайшла да той суседкі, а можа раз яна ўжо да нас у двор ходзіць, ды раптам бачыла бензапілу пад лавай? "Не, а што гэта?" :)
Учора прыехалі - бензапіла пад лавай:) Сама прыйшла:))


У той жа час забыты дзецьмі шрупавёрт на пляцоўке дзіцячай так і не вянуўся:(
Праўда сёння знайшлі пад шклом у машыны цыдулку, што ваш парасон у нас з нумарам тэлефону:) Падобна, што ўчора альбо дзеці кінулі, альбо "сам" выскачыў ён з машыны)))